Сядзіба Кангрэгацыі Веравучэння Сядзіба Кангрэгацыі Веравучэння 

Ватыкан: адстаўка супрацоўніка Кангрэгацыі Веравучэння

Супрацоўнік Кангрэгацыі Веравучэння, кс. Герман Гайслер скіраваў просьбу аб адстаўцы пасля таго, як быў абвінавачаны ў неналежных паводзінах, гаворыцца ў камюніке гэтай ватыканскай структуры.

28 студзеня 2019 г. святар звярнуўся да прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, кардынала Луіса Ладарыі Фэрэра, з просьбай пакінуць сваё служэнне. Яна была задаволена. Падкрэсліваецца, што кс. Гайслер сышоў у адстаўку, “каб абмежаваць шкоду, якая ўжо нанесена Кангрэгацыі і яго супольнасці”.

Абвінавачванні ў неналежных паводзінах, якія мелі месца ў 2009 г., супраць святара скіравала былая законніца з супольнасці “Opus spiritualis Familia”, да мужчынскай галіны якой належыць кс. Гайслер.

53-гадовы святар сцвярджае, што абвінавачванні з’яўляюцца фальшывымі і просіць працягнуць кананічны працэс, які ўжо распачаўся. “Ён захоўвае за сабой права на адпаведныя меры прававога характару”, - адзначаецца ў паведамленні Кангрэгацыі Веравучэння.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 студзеня 2019, 14:43