Пошук

Vatican News
Кіка Аргуэла з Папам Кіка Аргуэла з Папам 

Святы Айцец павіншаваў Кіка Аргуэла з 80-годдзем

Францішак павіншаваў заснавальніка “Неакатэхуменальнага шляху” Кіка Аргуэла з юбілеем. Легендарнаму іспанцу споўнілася 80 гадоў. Святкаванне прайшло 9 студзеня 2019 г. у Мадрыдзе.

“Дарагі брат, я не хацеў бы, каб гэты дзень ты правёў без маіх некалькіх слоў блізкасці і братэрскай падзякі за 80 гадоў. Дзякуй Богу, што Ён абраў цябе і дзякуй табе за тваю вернасць. Няхай Пан аддзячыць табе за ўсё добрае, што робіш для Касцёла. Я побач з табой, малюся за цябе і суправаджаю цябе. З Днём нараджэння! Я спадзяюся, што ўдзельнікі Шляху падораць табе торт з 80 свечкамі. І, калі ласка, не забывайся маліцца за мяне. Няхай Езус благаславіць цябе, а Найсвяцейшая Дзева бароніць цябе. Твой брат, які цябе любіць і захапляецца табой, Францішак”, - так гучыць тэкст віншавальнай тэлеграмы ад Папы.

Кіка Аргуэла з’яўляецца заснавальнікам “Неакатэхуменальнага шляху”. Ён узнік у Іспаніі пасля Другога Ватыканскага Сабора як адказ на секулярызацыю грамадства. Мэтай руху з’яўляецца адраджэнне супольнага жыцця і катэхізацыя дарослых людзей.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 студзеня 2019, 11:48