Папа падчас аўдыенцыі для экуменічнай дэлегацыі Фінляндыі Папа падчас аўдыенцыі для экуменічнай дэлегацыі Фінляндыі 

Святы Айцец: экуменізм – незваротны шлях

Экуменізм – гэта незваротны шлях, падкрэсліў Францішак падчас аўдыенцыі для членаў экуменічнай дэлегацыі з Фінляндыі, якіх прыняў 19 студзеня 2019 г. у Ватыкане.

Традыцыйная сустрэча адбылася ў рамках Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Вітаючы сваіх гасцей, Папа зазначыў, што экуменізм – гэта не штосьці факультатыўнае, але “важнае патрабаванне веры, якую вызнаём”. Ідучы як вучні за Панам, мы ўсё больш разумеем, што экуменізм – гэта “незваротны шлях”, дадаў ён.

“Калі молімся разам, калі разам абвяшчаем Евангелле і служым бедным і патрабуючым, тады знаходзім саміх сябе на гэтым шляху, што вядзе да бачнай еднасці. Таксама тэалагічныя і эклезіялагічныя пытанні, якія яшчэ нас раздзяляюць, можна вырашыць на гэтым супольным шляху. Яны ніколі не вырашацца, калі будзем стаяць на месцы...”, - сцвердзіў Пантыфік.

Рэпартаж з аўдыенцыі для экуменічнай дэлегацыі з Фінляндыі

Святы Айцец заклікаў “рабіць усё магчымае, каб спрыяць сустрэчы і ў любові пераадольваць непаразуменні, варожасць, забабоны, што на працягу стагоддзяў псавалі нашы адносіны”. На гэтым шляху “мы не самі”, дадаў ён, нагадваючы пра святых, якія паважаюцца вернікамі розных канфесій.

Францішак перакананы, што існаванне розных хрысціянскіх традыцый, гэта “не дылема, а скарб”, які быў даручаны, каб “узаемна ўзбагачаліся”. Ён заклікаў заўсёды вяртацца да першакрыніцы ўсіх традыцый, якой з’яўляецца “прабіты на крыжы бок Хрыста”. “Тут Ён даў нам усяго сябе, дорачы таксама свайго Духа. Адлюсль выцякла наша жыццё як вернікаў, тут знаходзіцца нашае няспыннае перараджэнне. Тут мы знаходзім сілы, каб несці цяжары і крыжы іншых”, - дадаў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 студзеня 2019, 12:53