Cerca

Vatican News
Папа і Патрыярхі падчас экуменічнай сустрэчы ў Бары. Ілюстрацыйнае фота Папа і Патрыярхі падчас экуменічнай сустрэчы ў Бары. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: экуменізм – не штосьці факультатыўнае

Францішак нагадаў пра важнасць развіцця экуменізму. Ён заклікаў маліцца, каб хрысціяне зноў сталі адзінай сям’ёй і давалі супольнае сведчанне ў працы на карысць справядлівасці і абароны бедных.

“У бліжэйшую пятніцу, цэлебрацыяй Нешпараў у базыліцы св. Паўла за Мурамі, распачнецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян на тэму: “Імкніся да справядлівасці”. Таксама і ў гэтым годзе мы пакліканы маліцца, каб усе хрысціяне зноў сталі адзінай сям’ёй, у адпаведнасці з воляй Бога, Які прагне, “каб усе былі адно”. Экуменізм – гэта не штосьці факультатыўнае. Інтэнцыя заключаецца ў тым, каб сталела супольнае і адзінадушнае сведчанне ў сцвярджэнні сапраўднай справядлівасці і падтрымцы самых слабых, прапануючы канкрэтныя, адпаведныя і плённыя адказы”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 16 студзеня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян праходзіць штогадова 18-25 студзеня.

Малітоўныя матэрыялы ў гэтым годзе падрыхтавалі хрысціяне з Інданэзіі. Канчатковы тэкст быў распрацаваны і зацверджаны членамі Міжнароднага камітэта, прызначанага Сусветнай Радай Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 студзеня 2019, 12:54