Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскія Нешпары ў пачатку Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян

У гэтым годзе Папа ўзначаліць Нешпары ў пачатку, а не – як гэта прынята – у канцы Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Літургія пачнецца 18 студзеня 2019 г. у 17.30 у базыліцы св. Паўла за Мурамі.

У экуменічнай малітве возьмуць удзел прадстаўнікі прысутных у Рыме хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцей. Сёлета Тыдзень малітваў прысвечаны тэме “Імкніся да справядлівасці”. Гэтыя словы ўзятыя са Святога Пісання, з кнігі Другазаконня (Дрг 16, 20).

Змена прадыктавана тым, што 25 студзеня – дата заканчэння Тыдня – Папа будзе знаходзіцца ў Панаме на Сусветных днях моладзі.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 студзеня 2019, 13:01