Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа да Рымскай Роты: еднасць і вернасць – стаўпы сужэнства

У грамадстве, дзе пашыраецца секулярызацыя, католікі маюць цяжкасці са сведчаннем евангельскага стылю жыцця, таксама і ў тым, што тычыцца сакрамэнту сужэнства, заўважыў Папа.

29 студзеня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі суддзяў, адвакатаў і іншых супрацоўнікаў Трыбунала Рымскай Роты – аднаго з трох вышэйшых судоў Апостальскай Сталіцы, у кампетэнцыі якога, між іншым, знаходзіцца прыняцце канчатковых рашэнняў адносна прызнання сапраўднасці ці несапраўднасці сужэнстваў. Сустрэча была прымеркавана да пачатку новага судовага года.

“[Грамадства, у якім мы жывём – усё больш секулярызаванае і не спрыяе ўзрастанню ў веры. Як наступства, вернікі-католікі маюць цяжкасці са сведчаннем стылю жыцця, адпаведнага Евангеллю, таксама ў тым, што тычыцца сакрамэнту сужэнства]”

, - падкрэсліў у сваёй прамове Святы Айцец.

“У гэтым кантэксце неабходна, каб усе структуры Касцёла дзейнічалі ў згодзе дзеля аказання належнай духоўнай і душпастырскай падтрымкі”, - падкрэсліў у сваёй прамове Святы Айцец”, - дадаў ён.

Паводле Францішка, дзвюма “фундаментальнымі стаўпамі” не толькі “тэалогіі і кананічнага сужэнскага права, але таксама і ў першую чаргу самаго існавання Хрыстовага Касцёла”, з’яўляюцца еднасць і вернасць сужэнства. Яны павінны быць “эпіфаніяй веры, прынятай праз хрост”, дадаў ён.

“[Сужэнства патрабуе ўстанаўлення поўнай еднасці і гармоніі паміж сужонкамі, каб праз узаемны абмен адпаведным чалавечым, маральным і духоўным багаццем – на падабенства сазлучаных сасудаў, – двое станавіліся адно. Сужэнства патрабуе таксама вернасці на ўсё жыццё]”

, - сцвердзіў Пантыфік.

Папа падкрэсліў, што абавязкам душпастыраў з’яўляецца належная і працяглая фармацыя заручаных, а затым сужонкаў, каб усведамлялі правы і абавязкі, якія тычацца сужэнскага жыцця.

Душпастырскі клопат Касцёла аб сужэнстве і сям’і павінен выражацца ў перадачы Божага слова, катэхетычных сустрэчах, цэлебрацыі сакрамэнтаў, духоўным кіраўніцтве, заахвочванні да ўдзелу ў дабрачынных групах, якія дапамагаюць бедным.

“З іншага боку, сужонкі, якія жывуць у шчодрай еднасці і вернай любові, умацаваныя Божай ласкай і падтрыманыя касцёльнай супольнасцю, з’яўляюцца, са свайго боку, каштоўнай дапамогай у душпастырстве Касцёла. Яны даюць прыклад сапраўднай любові і становяцца сведкамі і супрацоўнікамі плённасці самога Касцёла. Шмат хрысціянскіх сужонкаў з’яўляюцца маўклівай пропаведдзю для ўсіх, я бы сказаў “будзённай” пропаведдзю, штодзённай. Але, на жаль, мы павінны прызнаць, што сужонкі, якія шмат гадоў жывуць разам, нікога не цікавяць. Гэта сумна. Замест гэтага выклікаюць цікавасць навіны пра скандалы, расставанні, разводы...”, - з горыччу заўважыў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 студзеня 2019, 13:50