Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media )

Пантыфік ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

Папа ухваліў дэкрэты аб кананізацыйных і беатыфікацыйных працэсах. 15 студзеня 2019 г. ён прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу.

Першы дэкрэт тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва бл. Маргарыты Бэйз, швейцарскай свецкай верніцы, панны, члена Трэцяга францішканскага ордэна.

Францішак ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва Марыі-Дэль-Кармэн і трынаццаці яе паплечніц, законніц, забітых з нянавісці да веры ў 1936 г. падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Яшчэ два дэкрэты тычацца прызнання гераічнасці цнотаў польскай законніцы Ганны Каворэк, сузаснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Святога Міхала Арханёла і пуэртарыканскай законніцы Марыі Саледад Санхурха Сантас, з кангрэгацыі Служак Марыі Дапаможніц Хворым.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 студзеня 2019, 15:45