“Яны, сваімі выступленнямі, нясуць прыгажосць; прыгажосць, якая патрабуе вялікіх высілкаў – мы гэта бачылі, – доўгіх трэніровак, пастаяннага развіцця... Але прыгажосць заўсёды ўзносіць сэрцы да вышыняў, прыгажосць робіць нас дабрэйшымі, усіх; прыгажосць вядзе нас да дабрыні, і вядзе таксама да Бога”, - сказаў Папа.
Напрыканцы звароту Пантыфік заклікаў цыркавы калектыў з Кубы працягваць несці прыгажосць усяму свету.