Пошук

Vatican News
Вокладка кнігі “Лісты аб пакутах” Вокладка кнігі “Лісты аб пакутах” 

“Лісты аб пакутах” – Францішак пра злоўжыванні

29 студзеня 2019 г. на паліцах італьянскіх кнігарняў з’явілася перавыданне кнігі “Лісты аб пакутах” (Lettere sulla tribolazione), падрыхтаванай Хорхэ Марыа Берголіа яшчэ ў 1987 г.

Новае выданне было дапоўнена, улічваючы выклікі, якія з’явіліся перад Касцёлам у сучасную эпоху. Прадмову да яго напісаў сам Папа.

У кнізе сабраны лісты генеральных настаяцелей і святароў Ордэна Езуітаў, напісаныя ў ХVIII-XIX стст., калі дзейнасць гэтай манаскай супольнасці была спынена. У новае выданне былі змешчаны таксама пяць лістоў Францішка, напісаныя ў 2018 г.: чатыры, скіраваныя да Касцёла ў Чылі, якія тычацца “адкрытай, балючай і складанай раны педафіліі”, а таксама ліст, скіраваны да Божага Народа аб “выкараненні культуры злоўжыванняў”.

“[Праз трыццаць гадоў мы знаходзімся ў іншым кантэксце, але вайна застаецца той самай і належыць толькі Пану. Гэтыя лісты з’яўляюцца “праніклівым трактатам у эпоху разгубленасці і пакутаў]”

, - заўважыў Пантыфік.

Францішак прызнаўся, што жадае падзяліцца лістамі з усімі, хто пасярод неспакою, пасеянага бацькам хлусні, адчувае сябе гатовым змагацца за дабро, будучы свабодным ад спакусы пачування сябе ахвярай. Лісты, што ўтрымліваюцца ў кнізе, дапамагаюць знаходзіць спакой у моманты турбуленцыі, перакананы Пантыфік.

“Раю чытаць іх і маліцца з імі. Гэтыя лісты для многіх сталі крыніцай пакоры, адвагі і светлай надзеі, асабліва ў некаторыя моманты”, - зазначыў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 студзеня 2019, 15:33