Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак: адукацыя павінна быць свабоднай ад ідэалогій

Адукацыя павінна быць даступнай для ўсіх і інтэгральнай, а таксама свабоднай ад ідэалагічных каланізацый, падкрэсліў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 20 студзеня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“24 студзеня будзе ўпершыню адзначацца Міжнародны дзень адукацыі, устаноўлены ААН, каб падкрэсліць і падтрымаць фундаментальную ролю адукацыі ў чалавечым і грамадскім развіцці. Падтрымліваю намаганні ЮНЕСКА ў гэтай сферы, накіраваныя на пашырэнне міра ў свеце праз адукацыю, і жадаю, каб яна была даступнай для ўсіх, інтэгральнай і свабоднай ад ідэалагічных каланізацый. Запэўніваю ў малітве і віншую ўсіх выхавальнікаў: добрай працы!”, - сказаў Папа.

Міжнародны дзень адукацыі быў устаноўлены на 44-м пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, рэзалюцыяй ад 3 снежня 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 студзеня 2019, 13:00