Пошук

Vatican News
Папа Францішак падчас сустрэчы з валанцёрамі Папа Францішак падчас сустрэчы з валанцёрамі 

Пантыфік да валанцёраў СДМ: служэнне робіць веру моцнай

Папа падзякаваў валанцёрам Сусветных дзён моладзі. Сустрэча з імі стала апошняй падзеяй у рамках візіту Пантыфіка ў Панаму. У ёй прынялі ўдзел каля 15 тыс. чалавек.

Спачатку Святы Айцец выслухаў сведчанні валанцёраў з Польшчы, Панамы і Партугаліі. Затым сам звярнуўся да сабраных вечарам 27 студзеня 2019 г. на сталічным стадыёне імя Ромэля Фернандэса.

“Як важна слухаць вас і ўсведамляць адзінства, якое ўзнікае, калі яднаемся, каб служыць іншым! Мы адчуваем як вера набывае цалкам новыя водар і сілу: становіцца больш жывой, дынамічнай і рэальнай. Мы адчуваем іншую радасць, якую я бачыў тут, звязаную з магчымасцю служыць плячо ў плячо, нага ў нагу з іншымі дзеля дасягнення агульнай мары. Ведаю, што вы ўсе адчувалі гэта”, - сцвердзіў Пантыфік.

Францішак падкрэсліў важнасць служэння для таго, каб сутыкнуцца ў канкрэктасцю Евангелля.

“[Зараз вы ведаеце як б’ецца сэрца, калі жывеш місіяй, і не таму што вам пра гэта расказалі, а таму што вы самі гэта ўбачылі. Вы асабіста спазналі, што “ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх”]”

, - дадаў ён.

Папа заклікаў моладзь не дазволіць уласным слабасцям і абмежаванням паралізаваць сябе.

“[Не дазваляйце, каб абмежаванні, слабасці і нават грахі вас спынялі і заміналі жыць місіяй, таму што Бог нас кліча рабіць тое, што можам, і прасіць аб тым, чаго не можам, ведаючы, што Яго любоў авалодвае намі і перамяняе нас паступова. Не закрывайцеся ў сабе: ідзіце наперад, таму што Бог умее прабачаць усё]”

, - нагадаў юнакам і дзяўчатам Пантыфік.

Францішак падкрэсліў неаходнасць злучэння канкрэтнай працы з малітвай, якая надае сэнс і жыццядайнасць усяму, што робім. Яна таксама ўключае ў супольнасць Касцёла.

“Як я казаў вам у Кракаве, не ведаю, ці буду падчас наступных Сусветных дзён моладзі, але Пётр дакладна будзе і ўмацуе вас у веры. Ідзіце наперад з сілай і адвагай, і прашу вас, не забывайцеся маліцца за мяне!”, - сказаў Святы Айцец на заканчэнне сваёй прамовы да валанцёраў.
 

28 студзеня 2019, 10:02