Папа падчас споведзі ў турме Лас-Гарсас Папа падчас споведзі ў турме Лас-Гарсас 

Святы Айцец паспавядаў маладых зняволеных

Францішак удзяліў сакрамэнт споведзі пяці маладым зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў турме Лас-Гарсас у Пакары, на ўсход ад сталіцы Панамы. Пантыфік наведаў яе 25 студзеня 2019 г.

Візіт у турму Лас-Гарсас у Пакары ўпісваецца ў ініцыятыву “Пятніцы міласэрнасці”, якую Святы Айцец практыкуе з часоў Юбілею Міласэрнасці, падкрэсліў Алесандра Джызоці, выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Пантыфік хацеў сустрэцца з маладымі людзьмі, якія не могуць прыняць удзел у Сусветных днях моладзі. Ён быў глыбока крануты сустрэчай са зняволенымі і тым, што пачуў ад гэтых людзей.

Джызоці заўважыў, што ўпершыню за ўсю гісторыю Сусветных дзён моладзі пакутнае набажэнства адбылося ў турме. Падчас яго Папа паспавядаў пяць юнакоў, што было “хвілінай ласкі, Божай любові, якая перамагла зло”. “Я думаю, што праз гэтыя жэсты і словы, а галоўным чынам менавіта праз жэсты, Папа хацеў сказаць той моладзі, што яна не самотная і не адлучана ад любові Бога”, - падзяліўся часовы кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

Рэпартаж з пакутнага набажэнства ў турме Лас-Гарсас
Навіна ў фармаце аўдыё
26 студзеня 2019, 12:33