Pope Francis visits Panama for World Youth Day Pope Francis visits Panama for World Youth Day 

Францішак завяршыў падарожжа ў Панаму

Пантыфік завяршыў падарожжа ў Панаму, якое праходзіла 22-28 студзеня 2019 г. з нагоды ХХХIV Сусветных дзён моладзі. “Папскі” самалёт прызямліцца ў Рыме каля апоўдня па сярэднееўрапейскім часе.

Перад адлётам у панамскім аэрапорце “Такумэн” адбылася кароткая цырымонія развітання з Францішкам, на якой прысутнічаў Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла Радрыгес з жонкай, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, члены мясцовага епіскапату і каля 1,5 тыс. вернікаў.

Падчас пералёту самалёт са Святым Айцом на борце за 11 гадзін 35 хвілін пераадолее шлях у 9500 км. Ён праляціць над тэрыторыяй Панамы, Калумбіі, Кюрасаа, Дамініканскай Рэспублікі, Пуэрта-Рыка, ЗША, Партугаліі, Іспаніі, Францыі і Італіі.

Рэпартаж з цырымоніі развітання з Папам
28 студзеня 2019, 08:55