Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Наступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у Партугаліі

35-я Сусветныя дні моладзі пройдуць у Партугаліі паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, ватыканскай структуры адказнай за арганізацыю форума.

Наступная буйнейшая каталіцкая моладзевая сустрэча адбудзецца ў Лісабоне ў 2022 г. Урачыстае абвяшчэнне было зроблена падчас св. Імшы, якую Францішак цэлебраваў 27 студзеня 2019 г. на заканчэнне 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панаме.

На літургіі прысутнічаў Прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза, Патрыярх Лісабона, кардынал Мануэл Клеменці, іншыя партугальскія іерархі, а таксама вялікая колькасць маладых вернікаў з гэтай краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 студзеня 2019, 15:52