Папа: сустрэча з любоўю дапамагае нарадзіцца нанова
Падчас візіту Папа выслухаў сведчанне аднаго з пацыентаў цэнтра, які прызнаўся, што тут змог “нарадзіцца нанова”. “Тут нараджаюцца нанова не толькі тыя, каго можна назваць “першымі адрасатамі” гэтай структуры, але “праз любоў тут пастаянна нараджаюцца і абнаўляюцца Касцёл і вера”, падкрэсліў Пантыфік.
Паводле Францішка, чалавек нараджаецца нанова, калі Святы Дух дае яму здольнасць бачыць іншых не толькі як суседзяў – што таксама важна, – але як бліжніх. А калі ў Езуса спыталі: “Хто мой бліжні?” Ён не стаў адказваць з дапамогай тэорый і прыгожых прамоваў, а распавёў прыпавесць, заснаваную на канктрэтным жыццёвым прыкладзе – гісторыю пра Добрага самараніна, нагадаў Святы Айцец.
Наш блізкі, гэта ў першую чаргу той, каго сустракаем на шляху, хто падштурхоўвае выйсці за нашы прывычныя схемы і прыярытэты, хто глыбока ўзрушвае нас сваім жыццём, для каго ствараем месца на нашым шляху, перакананы ён.
, - сказаў Папа.
“Адныя з-за нейкай манеты, іншыя – з-за страху заразіцца, з-за пагарды ці сацыяльнай непрыязні без праблем пакінулі гэтага чалавека на зямлі ля дарогі”, - дадаў ён.
Пантыфік зазначыў, што для стварэння супольнасці важна клапаціцца адно пра аднаго, не быць раўнадушнымі і абыякавымі, бо “кожны з’яўляецца камнем, неабходным для будаўніцтва”, мець цярплівасць і быць гатовымі прабачаць.
“Так адбываецца цуд адчування, што тут нараджаюцца нанова; тут усе нараджаемся нанова, бо добра адчуваем ласкавасць Бога, якая дае нам магчымасць марыць аб больш гуманным свеце і таму больш Боскім”, - дадаў Святы Айцец.
На заканчэнне сустрэчы з пацыентамі цэнтра “Добрага самараніна” Францішак правёў малітву “Анёл Панскі”.