Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Святы Айцец заклікаў падрыхтаваць сэрцы да Божага нараджэння

Карыстаючыся дапамогай Панны Марыі, падрыхтаваць сэрцы на Божага Нараджэнне, заклікаў Папа 5 снежня 2018 г., вітаючы пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі.

“У бліжэйшую суботу мы будзем святкаваць урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Даверымся Маці Божай! Яна, як прыклад веры і паслухмянасці Пану, няхай дапаможа нам падрыхтаваць сэрцы да прыняцця Дзіцятка Езуса ў Яго Божым Нараджэнні”, - сказаў Францішак.

Трэба нагадаць, што 8 снежня 1854 г. папа Пій ІХ сваім Апостальскім лістом “Ineffabilis Deus” абвясціў дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
 

05 снежня 2018, 12:25