“Калі хочам дзяліцца верай з дапамогай слова, павінны шмат слухаць. Будзем наследаваць стыль Езуса, Які дастасоўваўся да людзей, што меў перад сабой, каб набліжаць іх да Божай любові”, - заклікаў Святы Айцец.
“Молімся, каб тыя, хто ўключаны ў служэнне перадачы веры, здолелі знайсці мову, адпаведную для сённяшніх часоў, у дыялогу з культурамі і сэрцамі людзей і, перш за ўсё, шмат слухаючы”, - нагадаў сваю малітоўную інтэнцыю Папа.
Адмысловыя відэаролікі з удзелам Францішка рыхтуюцца кожны месяц Сусветнай малітоўнай сеткай сумесна з Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
