Пошук

Падчас сустрэчы Папы з супрацоўнікамі “Telepace” Падчас сустрэчы Папы з супрацоўнікамі “Telepace” 

Святы Айцец: камунікацыя павінна служыць міру

Свет мае патрэбу ў мірнай журналістыцы, якая спрыяе ўмацаванню ўзаемаразуменне паміж людзьмі, заўважыў Папа падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў каталіцкага тэлеканала “Telepace”.

Сустрэча адбылася 13 снежня 2018 г. у Ватыкане з нагоды 40-годдзя італьянскага тэлеканала. Папа заўважыў, што СМІ ўзнікла з вельмі канкрэтнай мэтай: “даць голас тым, хто яго не мае”. “Заклікаю вас працягваць рабіць гэтага. Асабліва ў сёння, калі культура адчужэння забірае голас у вялікай колькасці людзей”, - заклікаў Пантыфік.

Францішак пажадаў, каб “Telepace” працягваў “быць антэнай духоўнасці” для шматлікіх людзей, асабліва бедных, апошніх, адчужаных. “Не забывайцеся пра іх, пра бедных, якія знаходзяцца ля вашых дзвярэй”, - заклікаў Папа. Ён адзначыў таксама важнасць падтрымкі вязняў, у тым ліку асуджаных на смерць, спасылаючыся на духоўнае суправаджэнне, якое душпастыры тэлеканала аказалі двум юнакам, пакараным смерцю ў ЗША.

Іншае заданне – выхоўваць моладзь у духу Евангелля. “Як бы мне хацелася, каб СМІ прысвячалі больш увагі моладзі, распавядаючы не толькі пра іх паразы, але і пра мары і надзеі! Евангелле радасці заклікае нас да адукацыйнай дзейнасці, якую нельга перакласці на плечы іншых. Выхоўваць моладзь у духу Евангелля, значыць, перш за ўсё, быць сведкамі адзінага Слова, якое збаўляе. Няхай ваша камунікацыя выходзіць насустрач людзям, каб уключыцца ў дыялог, у першую чаргу, з моладдзю. Памятайце: Евангелле патрабуе смеласці!”, - сказаў Папа.

Святы Айцец пажадаў журналістам і душпастырам быць апавядальнікамі, якія не паддаюцца пляткарству. “Камунікацыя – гэта не толькі перадача навін: гэта адкрытасць, узаемнае ўзбагачэнне, адносіны. На жаль, застаецца вельмі распаўсюджанай такая форма камунікацыі, якая не мае нічога агульнага з увагай да бліжняга і ўзаемаразуменнем – гэта пляткарства”, - заўважыў Папа. Ён пажадаў сваім гасцям развіваць мірную журналістыку, накіраваную на будаванне прыязных адносін паміж людзьмі.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2018, 13:10