Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святочныя цэлебрацыі ў Ватыкане з удзелам Папы

Св. Імша ў ноч Божага Нараджэння, благаслаўленне “Urbi et Orbi”, літургія ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міру – гэта галоўныя падзеі з удзелам Францішка ў святочны перыяд.

Св. Імша ў ноч Божага Нараджэння пройдзе 24 снежня 2018 г. вечарам у ватыканскай базыліцы. Раніцай наступнага дня Францішак звернецца з цэнтральнай лоджыі галоўнага каталіцкага храма са святочным пасланнем і благаслаўленнем “Urbi et Orbi”.

30 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, ён узначаліць у базыліцы св. Пятра Эўхарыстыю ў інтэнцыі сем’яў, а на наступны дзень вечарам – урачыстыя Нешпары, якімі падзякуе Богу за адыходзячы год. Таксама і ў першы дзень 2019 г., ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы св. Імшу.

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у базыліцы св. Пятра Францішак адправіць св. Імшу, а 13 студзеня ў Сікстынскай капэле ўдзеліць сакрамэнт хросту дзецям.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 снежня 2018, 13:05