Vatican News
Бэнэдыкт XVI асабіста публікуе свой твіт Бэнэдыкт XVI асабіста публікуе свой твіт 

Шэсць гадоў таму пачаў дзейнічаць Twitter Пантыфіка

Шэсць гадоў таму, 12 снежня 2012 г. Бэнэдыкт XVI упершыню апублікаваў паведамленне на платформе Twitter. Ён пачаў такім чынам новую эру ў камунікацыі Папы са светам.

Перад актывацыяй профілю @Pontifex, 3 снежня 2012 г. быў створаны хэштэг #AskPontifex, які дазволіў задаць пытанне непасрэдна Пантыфіку. Ініцыятыва мела вялікі поспех. А праз дзевяць дзён, пасля агульнай аўдыенцыі, Бэнэдыкт XVI апублікаваў свой першы твіт. Гэта былі словы: “Дарагія сябры, з радасцю яднаюся з вамі праз Twitter. Дзякую вам за шматлікія адказы. Сардэчна вас благаслаўляю”.

Нараджэнне папскага Twitter адбылося амаль праз 82 гады пасля першага паведамлення Пія XI на Ватыканскім радыё.

З самага пачатку дзейнічалі восем версій профілю @Pontifex: англійская, французская, іспанская, нямецкая, польская, партугальская, італьянская і арабская, а 17 студзеня 2013 г. бала дададзена лацінская.

Ужо 15 студзеня 2013 г. за папскімі твітамі сачылі 2 мільёны карыстальнікаў, праз месяц іх было ўжо 3 мільёны. 28 лютага, калі Бэнэдыкт XVI афіцыйна завяршыў свой пантыфікат, дзейнасць профілю была часова прыпынена.

Францішак аднавіў працу @Pontifex праз чатыры дні пасля абрання, даслаўшы 17 сакавіка сваё першае кароткае паведамленне. У канцы 2013 г. профіль меў ужо 10 мільёнаў падпісчыкаў. На сённяшні дзень іх каля 50 мільёнаў. Большасць з іх – на англійскай і іспанскай версіях.

14 снежня 2018, 11:41