Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Праз “Твітэр” Папа заклікаў маліцца за сем’і свету

З дапамогай “Твітэра” Папа заклікаў вернікаў маліцца за ўсе сем’і свету. 30 снежня 2018 г. Святы Айцец апублікаваў новае паведамленне на сваёй старонцы ў гэтай сацыяльнай сетцы.

У сваім твіт-паведамленні Пантыфік напісаў: “Няхай Езус, Марыя і Юзаф благаслаўляюць і ахоўваюць усе сем’і свету, каб валадарыла ў іх любоў, радасць і супакой”. Гэты твіт быў напісаны на 8 мовах: італьянскай, французскай, англійская, іспанскай, партугальскай, нямецкай, польскай і арабскай

Свята Святой Сям’і ў каляндар лацінскага Касцёла ўвёў 26 кастрычніка 1921 года папа Бэнэдыкт XV. Цяпер свята адзначаецца ў нядзелю паміж Раством і 1 студзенем. Калі ж урачыстасць Нараджэння Пана прыпадае на нядзелю, то свята Святой Сям’і пераносіцца на 30 снежня. Да 1969 года свята адзначалі ў першую нядзелю пасля Аб’яўлення Пана (Тры Каралі).

Навіна ў фармаце аўдыё
30 снежня 2018, 14:39