Папа падчас з дзецьмі з ватыканскага дыспансэра св. Марты Папа падчас з дзецьмі з ватыканскага дыспансэра св. Марты  

Пантыфік сустрэўся з дзецьмі з ватыканскага дыспансэра св. Марты

16 снежня 2018 г. Папа Францішак сустрэўся у Зале Паўла VI з дзецьмі, іх сем’ямі, выхаванцамі і валанцёрамі з дзіцячага дыспансэра св. Марты.

Ён быў заснаваны папам Піем XI у 1922 г. Гэтай ватыканскай структурай кіруюць сёстры з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Звяртаючыся да сваіх маленькіх гасцей Пантыфік сказаў, што гэтая сустрэча з імі нагадвае пра Божыя Народзіны і долю маленькага Езуса. “У гэты перадкалядны час я задумваюся, ці Дзіцятка Езус таксама хварэла на якіясці грыпы, ці было прастуджана. Пэўна так. Цікава, што рабіла Яго маці? Не ведаю, ці ў Назарэце або ў Егіпце былі клінікі? Але калі б Божая Маці жыла ў Рыме, безумоўна прынесла б свайго Сына да гэтай клінікі. Я перакананы у гэтым”, - сказаў Папа.

Дзякуючы за штодзённую працу персаналу дыспансэра Францішак прызнаў, што праца з дзецьмі патрабуе цярпення і ахвярнасці. Можа таксама дарослых чамусці навучыць.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 снежня 2018, 14:06