Cerca

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з Махмудам Абасам Францішак падчас сустрэчы з Махмудам Абасам  (ANSA)

Папа прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Палестыны

3 снежня 2018 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Махмуда Абаса, Прэзідэнта Дзяржавы Палестына. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Парлінам.

Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Палестынай, а таксама станоўчая роля хрысціян і Каталіцкага Касцёла ў палестынскім грамадстве, што было замацавана ў Глабальнай дамове з 2015 г.

Увага была звернута на працэс прымірэння сярод палестынскага народа і намаганні па актывізацыі мірнага працэсу паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Гаворка ішла таксама пра неабходнасць рэалізацыі канцэпцыі дзвюх дзяржаў, пры садзейнічанні з боку міжнароднай супольнасці, каб задаволіць законныя спадзяванні абодвух народаў. Асаблівая ўвага была звернута да пытання статусу Іерусаліма. Падкрэслівалася важнасць прызнання і захавання ідэнтычнасці і ўніверсальнай каштоўнасці святога для трох аўраамічных рэлігій горада.

Размова ішла пра іншыя канфлікты, якія закранаюць Блізкі Усход, пра неабходнасць пошуку шляхоў міру і дыялогу, у мэтах барацьбы з любой формай экстрэмізму і фундаменталізму, і ўсё гэта пры ўдзеле рэлігійных супольнасцей.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 снежня 2018, 15:17