Пошук

2018.12.22 Ambulatorio del Papa Colonnato San Pietro 2018.12.22 Ambulatorio del Papa Colonnato San Pietro 

Папа падарыў бяздомным і пілігрымам новы медпункт

Папская элемазінарыя адкрывае новы медыка-санітарны пункт пад тытулам “Маці Міласэрнасці”. Ён размесціцца прама пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Новая структура прыйдзе не змену былой амбулаторыі св. Марціна, якая дзейнічала ў Ватыкане з лютага 2016 г., паведамілі 22 снежня 2018 г. у Ватыкане.

Новы медпункт стане падарункам папы Францішка для бяздомных і пілігрымаў, якія атрымаюць магчымасць першай медыцынскай дапамогі.

Працай па рэалізацыі праекта кіраваў ватыканскі Губернатарат сумесна з Дырэкцыяй аховы здароўя і гігіены Ватыкана. У распараджэнні карыстальнікаў будуць тры кабінеты для медыцынскага агляду з усім неабходным абсталяваннем, дзве ванныя і прыёмны пакой. Яны размясціліся ў былых памяшканнях Ватыканскай пошты.

Медыцынскі пункт будзе прымаць людзей у патрэбе па панядзелках, чацвяргах і суботах. У астатнія дні амбулаторыя будзе выконваць функцыі хуткай дапамогі для пілігрымаў, якія прыбываюць у Ватыкан на аўдыенцыі і сустрэчы са Святым Айцом.

Медыцынскія паслугі будуць аказваць спецыялісты Святога Пасаду, рымскага ўніверсітэта “Тор Вергата” і валанцёры некалькіх медыцынскіх асацыяцый Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 снежня 2018, 14:52