Пошук

Vatican News
Пасля цунамі ў інданезійскім Пандэгланг Пасля цунамі ў інданезійскім Пандэгланг  (ANSA)

Пантыфік спачувае інданезійцам пасля разбуральнага цунамі

Францішак спачувае і моліцца за інданезійцаў, пацярпелых у выніку цунамі, якое абрынулася на краіну. Адмысловы зварот ён скіраваў 23 снежня 2018 г., сустракаючыся з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Цунамі адбылося ў ноч на 23 снежня 2018 г. паміж інданезійскімі астравамі Ява і Суматра. Прычынай магло стаць нядаўняе вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау.

“Мае думкі ў гэты момант скіраваныя да народа Інданезіі, пацярпелага ад сур’ёзнага стыхійнага бедства, якое прывяло да страт сярод насельніцтва; многія зніклі без вестак, засталіся без даху на галавой, быў нанесены вялізны матэрыяльны ўрон. Я запрашаю ўсіх далучыцца да мяне ў малітве за ахвяр і іх блізкіх. Выказваю сваю духоўную блізкасць да эвакуіраваных і ўсіх, хто пацярпеў, молячы Бога аб палягчэнні іх пакут. Звяртаюся да міжнароднай супольнасці, каб гэтыя браты і сёстры не засталіся без нашай салідарнасці і падтрымкі”, - сказаў Папа.

Паводле апошніх дадзеных, колькасць ахвяр трагедыі дасягнула 168 чалавек, але ўвесь час працягвае расці, яшчэ 745 чалавек паранены, 30 прапалі без вестак.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 снежня 2018, 12:43