Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: правільнае харчаванне – гэта разуменне вартасці ежы

13 снежня 2018 г. у Мадрыдзе пад эгідай ААН праходзіць семінар на тэму “Вада, сельская гаспадарка і харчаванне: мы будуем заўтра”. Папа скіраваў адмысловае пасланне да яго ўдзельнікаў.

Выклікі, якія стаяць сёння перад чалавецтвам, настолькі складаныя, што існуе патрэба ў суме ідэй, аб’яднанні намаганняў, узаемадапаўняльнасці перспектыў, і ўсё гэта павінна быць спалучана з адмовай ад эгаізму і шкоднага геройства, звярнуў увагу Францішак.

Спасылаючыся на тэму форума, Папа заўважыў, што біблійная мудрасць звяртае ўвагу на цесную сувязь паміж “дажджом, ураджаем і прадуктамі харчавання”, у аснове гэтай сувязі ляжыць падзяка, і ніколі прагнасць ці эксплуатацыя. Такая логіка дапамагае адказнасці за абяздоленых і пазбаўленых фундаментальных рэчаў. Цэнтральнае месца павінна займаць чалавечая асоба і яе асноўныя правы.

“Да зямлі трэба адносіцца з пяшчотай”

, - звярнуў увагу Святы Айцец.

Ён нагадаў, што ў многіх рэгіёнах планеты “вада забруджаная, смецце назапашваецца, высечка лясоў прагрэсуе, паветра затхлае, а глеба закісленая”.

Францішак папрасіў аб прыняцці цвёрдых рашэнняў, здольных закласці асновы справядлівага і адкрытага грамадства”, дзе голад будзе знішчаны, а людзі з павагай будуць ставіцца да навакольнага асяроддзя.

Папа заклікаў выхоўваць дзяцей і моладзь паважліва ставіцца да прадуктаў харчавання. “Правільнае харчаванне ўключае ў сябе разуменне вартасці ежы, пазбаўленне ад ліхаманкавага і кампульсіўнага спажывальніцтва і ператварэнне стала ў месца сустрэчы і братэрства, а не паказухі, марнатраўнасці і капрызаў”, - звярнуў увагу Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

13 снежня 2018, 13:53