Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: наркаманія – адкрытая рана грамадства

1 снежня 2018 г. у Ватыкане Папа прыняў ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі “Наркотыкі і формы залежнасці – перашкода для інтэгральнага развіцця чалавека”.

Грамадства ва ўсім свеце сутыкаецца з праблемай бягучых сацыяльна-культурных змен і паталогій, народжаных атмасферай секулярызацыі, адзначаных спажывецкім капіталізмам, самадастатковасцю, стратай каштоўнасцей, экзістэнцыйнай пустэчай, паслабленнем сувязяў і адносін, адзначыў Францішак. Наркаманію ён назваў “адкрытай ранай грамадства”.

Барацьба з вытворчасцю, перапрацоўкай і распаўсюджваннем наркотыкаў – гэта абавязак і адказнасць кіраўніцтва краін. Прычым, “зона рызыкі” значна пашырылася; сюды ўвайшла віртуальная прастора. Менавіта праз інтэрнэт маладыя, і не толькі маладыя, людзі трапляюць у кабалу, губляючы сэнс жыцця і само жыццё, заўважыў Пантыфік.

У сувязі з гэтым, Касцёл адчувае неабходнасць у стварэнні формы гуманізму, заснаванай на “Евангеллі Міласэрнасці”. Разам з мясцовымі, нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, адукацыйнымі ўстановамі, ён змагаецца з распаўсюджваннем наркаманіі, прысвячаючы свае рэсурсы для прафілактыкі, лячэння, рэабілітацыі і рэадаптацыі, а таксама аднаўлення годнасці тых, хто яе страціў.

Францішак падтрымаў ідэю стварэння сетак салідарнасці і блізкасці да тых, хто пакутуе ад наркаманіі і іншых форм залежнасці. Ён падзякаваў удзельнікам форума за падтрымку тых, хто выйшаў з “тунэля наркаманіі і розных залежнасцей”. Ён даручыў гэтыя намаганні заступніцтву Маці Божай.

На ватыканскі форум, арганізаваны Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, прыехалі калі 500 экспертаў з 63 краін свету і буйных міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН. Яны прадставілі сітуацыю як з так званымі “старымі наркотыкамі”, так і новымі даступнымі праз інтэрнэт псіхатропнымі сродкамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 снежня 2018, 12:36