Пошук

Статуя Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме Статуя Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме 

Пантыфік на Іспанскай плошчы маліўся за Рым і рымлян

8 снежня 2018 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа здзейсніў традыцыйны візіт да скульптуры Маці Божай на Іспанскай плошчы ў Рыме.

Францішак прамовіў малітву, у якой ад імя ўсіх рымлян падзякаваў Марыі за “матчыну апеку”, з якой суправаджае падарожжа вернікаў, і папрасіў сіл “не скарыцца” і працягваць “паляпшаць становішча рэчаў”, робячы Рым “больш прыгожым і прыдатным для жыцця кожнага”.

Пантыфік даверыў асабліваму заступніцтву Маці Божай святароў Рымскай дыяцэзіі: пробашчаў , вікарыяў, эмерытаў, “якія з сэрцам пастыраў працягваюць працаваць на службе народа Божага”. У сваёй малітве Францішак узгадаў кансэкраваных жанчын, законніц і свецкіх, дзякуючы, што ў Рыме іх больш, чым у любым іншым горадзе свету.

Папа папрасіў Марыю заставацца побач з сем’ямі, якія ва ўсім свеце маюць падобныя праблемы, каб яны не адчувалі сябе самотнымі і былі абаронены ў сваіх правах.

На Іспанскай плошчы Святога Айца віталі Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі і мэр Вечнага горада. Ужо па традыцыі, сюды прыбылі шматлікія групы вернікаў з рымскіх школ, парафій, касцёльных асацыяцый і прадпрыемстваў.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 снежня 2018, 16:22