Cerca

Vatican News
Кветкі ля катэдры ў бразільскім Кампінасе Кветкі ля катэдры ў бразільскім Кампінасе  (ANSA)

Пантыфік моліцца за ахвяр нападаў у Францыі і Бразіліі

Папа выказаў спачуванні пасля нападаў, якія адбыліся ў французскім Страсбургу і бразільскім Кампінасе. Спачувальныя тэлеграмы ад яго імя скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

У спачувальнай тэлеграме на імя арцыбіскупа Страсбурга Люка Равэля, Францішак рашуча асудзіў тэрарыстычны напад, які адбыўся 11 снежня 2018 г. на мясцовым калядным кірмашы. У выніку тэракту загінулі тры чалавека і па меншай меры трынаццаць атрымалі раненні. Стан некаторых пацярпелых застаецца крытычным. Папа запэўніў у малітве за ахвяр, іх родных і блізкіх, а таксама за ўсіх людзей, задзейнічаных у аказанне дапамогі параненым.

Святы Айцец таксама скіраваў свае спачуванні ў сувязі са стралянінай у катэдральным касцёле бразільскага горада Кампінас, у 100 км ад Сан-Паўлу, дзе 11 лютага 2019 г. псіхічна хворы мужчына застрэліў пяць чалавек і параніў трох, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам.

Пантыфік даверыў “Божай міласэрнасці ахвяр бойні” і запэўніў у духоўнай блізкасці іх сем’і і ўсю супольнасць архідыяцэзіі. Францішак пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым і заклікаў усіх шукаць суцяшэнне і сілу ва Уваскрослым Хрысце, маліцца, “каб прабачэнне і любоў запанавалі над нянавісцю і помстай”.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2018, 12:19