Пошук

Благаслаўлёныя алжырскія мучанікі Благаслаўлёныя алжырскія мучанікі 

Пантыфік: будаваць разам свет братэрства і салідарнасці

Святы Айцец Францішак узгадаў пра беатыфікацыю дзевятнаццаці алжырскіх мучанікаў, якую здзейсніў на поўначы афрыканскай краіны кардынал Анджэла Бэчу, прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі.

“Сёння ў санктуарыі Нотр-Дам-дэ-Санта-Крус у Аран, у Алжыры, былі абвешчаны благаслаўлёнымі Біскуп П’ер Клаўры і васямнаццаць яго таварышаў, законнікаў і законніц, забітых з нянавісці да веры. Гэтыя мучанікі нашага часу былі вернымі вестунамі Евангелля, сціплымі будаўнікамі міру і гераічнымі сведкамі хрысціянскай міласэрнасці. Іх мужнае сведчанне з’яўляецца крыніцай надзеі для каталіцкай супольнасці Алжыра і семем дыялогу для ўсяго грамадства. Няхай гэта беатыфікацыя стане для ўсіх стымулам будаваць разам свет братэрства і салідарнасці”, - сказаў Папа 8 снежня 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Біскупа П’ера Клаўры, законнікаў і законніц забілі ісламісты і вайскоўцы падчас грамадзянскай вайны ў Алжыры ў перыяд з 1994 г. па 1996 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 снежня 2018, 13:00