Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падарыў двум клінікам інкубатары для нованароджаных

Падарункі ад Папы атрымалі рымская клініка “Fatebenefratelli” і ватыканскі педыятрычны шпіталь “Bambino Gesù”. Ім былі перададзены два інкубатары для нованароджаных.

Медыцынскае абсталяванне было падорана Святому Айцу падчас аўдыенцыі 21 лістапада 2018 г. прадстаўнікамі кампаніі “Bayer AG”.

Адзін з інкубатараў у рымскую клініку Братоў св. Яна Божага, якая знаходзіцца на Тыбрскім востраве, даставіў Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, у суправаджэнні кіраўніка італьянскага аддзялення сусветна вядомай фармацэўтычнай карпарацыі.

Свой кувез шпіталь “Bambino Gesù” перадасць медыцынскай структуры ў Эфіопіі ў рамках дабрачыннага праекту, які прадугледжвае супрацоўніцтва паміж ватыканскай клінікай і італьянскай няўрадавай арганізацыяй у барацьбе з смертнасцю сярод нованароджаных.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 снежня 2018, 10:28