Пошук

Лагатып падарожжа Папы ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты Лагатып падарожжа Папы ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты 

Францішак наведае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

3-5 лютага 2019 г. Францішак здзейсніць падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, каб прыняць удзел у Міжрэлігійнай міжнароднай сустрэчы на тэму “Чалавечае братэрства”, якая адбудзецца ў Абу-Дабі.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падарожжа пройдзе па запрашэнні наследнага прынца Абу-Дабі, шэйха Мухамада ібн Зайда Аль Нахаяна, і мясцовага Касцёла.

Дэвізам пілігрымкі будуць словы св. Францішка Асізскага: “Учыні мяне, Пане, прыладай Твайго спакою”. Лагатып падарожжа ўяўляе сабой выяву голуба міру з аліўкавай галінкай. Контур птушкі жоўты – колеру ватыканскага сцяга, а частка крыла – колераў сцяга краіны, якая будзе прымаць Святога Айца.

Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стане 26-м замежным падарожжам Францішка. У канцы сакавіка 2019 г. ён наведае яшчэ адну мусульманскую краіну – Марока.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 снежня 2018, 14:48