Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак моліцца за ахвяр інцыдэнту ў Анконе

Пантыфік моліцца за ахвяр інцыдэнту ў італьянскай правінцыі Анкона. Як мінімум шэсць чалавек загінулі ў ноч на суботу ў выніку цісканіны на рэп-канцэрце ў адным з клубаў, каля ста асоб пацярпелі.

“Я запэўніваю Вас у маёй малітоўнай памяці за маладых людзей і маці, якія загінулі мінулай ноччу на дыскатэцы ў Карынальда, побач з Анконай, а таксама за шматлікіх параненых. Я прашу для ўсіх іх заступніцтва Маці Божай”, - сказаў Францішак, сустракаючыся 8 снежня 2018 г. з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Паводле папярэдніх звестак, паніку ў клубе справакавала тое, што нехта распыліў пярцовы балончык. Людзі спрабавалі выбрацца з памяшкання, у выніку пачалася цісканіна.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 снежня 2018, 13:17