“Я запэўніваю Вас у маёй малітоўнай памяці за маладых людзей і маці, якія загінулі мінулай ноччу на дыскатэцы ў Карынальда, побач з Анконай, а таксама за шматлікіх параненых. Я прашу для ўсіх іх заступніцтва Маці Божай”, - сказаў Францішак, сустракаючыся 8 снежня 2018 г. з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.
Паводле папярэдніх звестак, паніку ў клубе справакавала тое, што нехта распыліў пярцовы балончык. Людзі спрабавалі выбрацца з памяшкання, у выніку пачалася цісканіна.
