Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец пра Адвэнт: сустрэць Хрыста ў тых, хто пакутуе

Падрыхтаваць сэрцы да Божага Нараджэння, заклікаў Святы Айцец Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 28 лістапада 2018 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.

“У бліжэйшую нядзелю мы распачнём літургічны перыяд Адвэнту. Падрыхтуем нашыя сэрцы да прыняцця Езуса Збаўцы, распазнаем у Божым Нараджэнні сустрэчу Хрыста з людзьмі, асабліва тымі, якія яшчэ сёння жывуць на ўскраіне грамадства, у нястачы, пакутах і ўмовах шматлікіх войнаў”, - запрасіў вернікаў Папа.

Сёлета Адвэнт, перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына, распачнецца ў Каталіцкім Касцёле 2 снежня.
 

28 лістапада 2018, 11:30