“У бліжэйшую нядзелю мы распачнём літургічны перыяд Адвэнту. Падрыхтуем нашыя сэрцы да прыняцця Езуса Збаўцы, распазнаем у Божым Нараджэнні сустрэчу Хрыста з людзьмі, асабліва тымі, якія яшчэ сёння жывуць на ўскраіне грамадства, у нястачы, пакутах і ўмовах шматлікіх войнаў”, - запрасіў вернікаў Папа.
Сёлета Адвэнт, перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына, распачнецца ў Каталіцкім Касцёле 2 снежня.
