Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў падтрымаць кантэмпляцыйныя кляштары

Спасылаючыся на літургічны ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа звярнуўся са словамі падтрымкі ў бок манаскіх супольнасцей, жыццё якіх прысвечана малітве, сузіранню і працы.

“Мы адзначаем Дзень “pro Orantibus”, прысвечаны памяці пра кляўзуровыя манаскія супольнасці. Гэта самая зручная магчымасць, каб падзякаваць Пану за дар многіх людзей, якія ў кляштарах і скітах цалкам прысвечаюць сябе Богу ў малітве, маўчанні і адасобленасці. Няхай гэтыя супольнасці не адчуваюць недахопу любові, блізкасці і матэрыяльнай падтрымкі з боку ўсяго Касцёла!”, - сказаў Францішак 21 лістапада 2018 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Дзень “pro Orantibus”, для падтрымкі кантэмпляцыйнага жыцця, быў устаноўлены ў 1954 г. Піем ХІІ, каб заахвоціць увесь Касцёл да малітвы за асоб, якія прысвячаюць сябе гэтаму асабліваму служэнню. Ён адзначаецца заўсёды ў літургічны ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.

Заклік Папы з нагоды Дня “pro Orantibus”,
Навіна ў фармаце аўдыё
21 лістапада 2018, 11:34