Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец стварыў аргкамітэт нарады па абароне непаўналетніх

У Ватыкане ідзе праца па падрыхтоўцы агульнакасцёльнай сустрэчы, прысвечанай абароне непаўналетніх. Францішак вырашыў выклікаць у Ватыкан старшынь епіскапатаў з усяго свету.

Святы Айцец стварыў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы нарады, якая пройдзе 21-24 лютага 2019 г. У яго ўвайшлі: кардынал Блэз Сьюпіч, арцыбіскуп Чыкага, з ЗША; кардынал Освальд Грасіас, арцыбіскуп Бамбею і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Індыі; арцыбіскуп Мальты Чарльз Шыклуна, які з’яўляецца таксама дапаможным сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння; кс. Ханс Цольнэр, старшыня Цэнтра па абароне непаўналетніх у Папскім грыгарыянскім універсітэце і член Папскай камісіі па абароне ў непаўналетніх, які будзе рэферэнтам камітэта.

У пасяджэнні, якое ўзначаліць Папа, возьмуць удзел іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў; кіраўнікі Дзяржсакратарыяту; прэфекты Кангрэгацыі Веравучэння, па справах Усходніх Касцёлаў, па справах Біскупаў, Евангелізацыі Народаў, па справах Духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця; старшыні нацыянальных Канферэнцый Біскупаў; прадстаўнікі Аб’яднання генеральных настаяцеляў і Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц.

Рашэнне склікаць нараду Францішак прыняў па выніках 26-й сесіі Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якая прайшла ў Ватыкане ў верасні.

23 лістапада 2018, 12:43