Папа падчас вячэры для бедных у Ватыкане Папа падчас вячэры для бедных у Ватыкане 

Святы Айцец нагадаў пра Сусветны дзень бедных

Францішак нагадаў, што праз тыдзень у Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень бедных, і выказаў спадзяванне, што ён паспрыяе большай увазе да гэтых асоб.

“У наступную нядзелю многімі ініцыятывамі евангелізацыі, малітвы і абмену мы будзем адзначаць Сусветны дзень бедных. Таксама і тут, на плошчы св. Пятра, ужо створаны медпункт, які на працягу тыдня будзе аказваць дапамогу тым, хто ў патрэбе. Я спадзяюся, што гэты Дзень паспрыяе большай увазе да патрэб апошніх і маргіналізаваных”, - сказаў Папа 11 лістапада 2018 г., падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі.

Сусветны дзень бедных быў устаноўлены папам Францішкам на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначаецца ў Касцёле ў кожную ХХХІІІ Звычайную нядзелю літургічнага года ў якасці падрыхтоўкі да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2018, 13:29