Папа падчас сусрэчы з Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі Аленам Берсэ Папа падчас сусрэчы з Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі Аленам Берсэ 

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі

12 лістапада 2018 г. Папа прыняў Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Алена Берсэ. У Ватыкане палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых размоў прагучала падзяка за службу Швейцарскай гвардыі для Святога Айца. Былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны і агучана надзея на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у розных сферах. Падкрэслівалася неабходнасць сумесных ініцыятыў на еўрапейскім і міжнародным узроўнях на карысць больш братняга грамадства, міру і справядлівасці, абароны гуманітарнага права. У гэтым кантэксце былі абмеркаваны некаторыя бягучыя тэмы, такія як міграцыя, урэгуляванне канфліктаў, ядзернае раззбраенне і феномен сучаснага рабства.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2018, 14:16