Cerca

Vatican News
Папа падчас візіту ў мабільны шпіталь на плошчы св. Пятра Папа падчас візіту ў мабільны шпіталь на плошчы св. Пятра  (ANSA)

Папа сустрэўся з пацыентамі медпункта на плошчы св. Пятра

16 лістапада 2018 г. Францішак наведаў мабільны медыцынскі пункт, адкрыты на плошчы св. Пятра з нагоды Сусветнага дня бедных. Ён вырашыў асабіста прывітаць людзей, якія прыйшлі туды за дапамогай.

Пантыфік з’явіўся на галоўнай ватыканскай плошчы вечарам у суправаджэнні арцыбіскупа Рына Фізікелы, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі. Гэта стала вялікай нечаканасцю для многіх людзей, што знаходзіліся на ёй.

У шпіталі Францішак паразмаўляў з урачамі і пацыентамі. “Ён па чарзе прывітаў кожнага, выслухаў, прывітаў таксама валанцёраў, і я думаю, што гэта быў яшчэ адзін жэст вялікай салідарнасці і хрысціянскай любові, які Папа пажадаў зрабіць у якасці сведчання”, - падзяліўся арцыбіскуп Фізікела.

Рэпартаж аб візіце Папы ў медпункт на плошчы св. Пятра

Часовы медпункт на плошчы св. Пятра быў адкрыты 12 лістапада. Ён працуе чатырнаццаць гадзін у суткі – з 8.00 да 22.00. Тут ёсць восем амбулаторый, дзе бедныя могуць бясплатна атрымаць медыцынскую дапамогу, здаць аналізы, патрапіць на прыём кардыёлага, дэрматолага, інфекцыяніста, гінекола, андролага.

Імправізаваны шпіталь на ватыканскай плошчы дзейнічаў таксама ў мінулым годзе. Яго паслугамі скарысталіся каля 600 чалавек – бедных, бяздомных, беспрацоўных і мігрантаў.

Сусветны дзень бедных быў устаноўлены Францішкам на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначаецца ў Касцёле ў кожную ХХХІІІ Звычайную нядзелю літургічнага года.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

17 лістапада 2018, 11:26