Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа прывітаў удзельнікаў “Забегу святых”

Пантыфік прывітаў удзельнікаў “Забегу святых”, які традыцыйна праходзіць у Рыме з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых. Нягледзячы на даждлівае надвор’е ў ім прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.

“Асаблівае прывітанне скіроўваю ўдзельнікам “Забегу святых”, арганізаванага Фондам “Missioni Don Bosco”, каб перажыць урачыстасць Усіх Святых у вымярэнні народнага свята. Дзякую за вашу цудоўную ініцыятыву і вашу прысутнасць!”, - сказаў Святы Айцец.

“Забег святых” (La corsa dei santi) – гэта дабрачыннае спартыўнае свята, удзельнікі якога прабягаюць дзесяць або тры кіламетры вуліцамі Рыма. Зборы за рэгістрацыю для ўдзелу ў мерапрыемстве прызначаюцца на дабрачынныя мэты. Сёлета яны будуць накіраваны на патрэбы салезіянскага цэнтра ў Гане, які абараняе мясцовых дзецей ад гандляроў людзьмі.

Спартыўнае свята прайшло ў Рыме ўжо ў адзінаццаты раз. Па традыцыі старт забегу быў дадзены на плошчы Пія ХІІ, якая знаходзіцца перад ватыканскай плошчай св. Пятра. Падзея была арганізавана пад патранатам Папскай рады па культуры і Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лістапада 2018, 12:20