Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа прывітаў украінцаў ва ўспамін трагедыі Галадамора

Папа Францішак запэўніў у малітве за народ Украіны. Аб гэтым ён сказаў 25 лістапада 2018 г., на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане.

“Учора на Украіне адзначылі гадавіну Галадамора, жудаснага голаду выкліканага савецкім рэжымам, які спрычыў мільёны ахвяр. Страшная рана мінулага перыяду няхай будзе заклікам для ўсіх, каб такія трагедыі ніколі больш не паўтарыліся. Памолімся за гэтую дарагую краіну і за мір так вельмі жаданы”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лістапада 2018, 12:15