Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з Энца Б'янкі, заснавальнікам Супольнасці ў Бозэ Папа падчас сустрэчы з Энца Б'янкі, заснавальнікам Супольнасці ў Бозэ 

Папа павіншаваў экуменічную Супольнасць у Бозэ з 50-годдзем

Папа павіншаваў з 50-годдзем пратэстанцкую манаскую Супольнасць у Бозэ. Ён падзякаваў за “плённую прысутнасць у Касцёле і ў грамадстве, народжаную на аснове прынцыпаў саборных рэкамендацый”.

“Служэнне гасціннасці” – гэта тое, што, на думку Францішка, адрознівае Супольнасць: тут прымаюць усіх без выключэння, вернікаў і няверуючых, тых, хто патрабуе суцяшэння, а таксама маладых людзей, якія шукаюць сваё месца ў грамадстве.

Пантыфік запрашае братоў заставацца “сведкамі евангельскай любові”, заклікае, каб маладыя законнікі пераймалі досвед пажылых і бралі на сябе адказнасць за іх. “Працягвайце ставіцца з увагай да самых малых, апошнiх, пілігрымаў і замежнікаў: яны з’яўляюцца найбольш далікатнымі членамі Цела Езуса”, - напісаў Папа.

“Сціпласць вашага жыцця няхай будзе яркім сведчаннем евангельскага радыкалізму; братэрскае жыццё ў любові няхай застаецца прыкметай таго, што вы дом Супольнасці, дзе кожнага прымаюць як Хрыста”, - пажадаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 лістапада 2018, 12:42