Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа павіншаваў палякаў з 100-годдзем незалежнасці

Пантыфік павіншаваў народ Польшчы з векавым юбілеем незалежнасці краіны. Адмысловы зварот ён скіраваў 7 лістапада 2018 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, у наступную нядзелю будзе адзначацца 100-годдзе незалежнасці Польшчы. З гэтай нагоды яднаюся ў малітве падзякі з вамі і вашымі суайчыннікамі. Жадаю, каб польскі народ мог жыць дарам свабоды ў міры і дабрабыце, будуючы шчаслівую будучыню айчыны ў еднасці, заснаванай на духоўнай спадчыне продкаў і братэрскай любові. Няхай вам заўсёды спадарожнічае апека Марыі Каралевы Польшчы і Божае благаслаўленне”, - сказаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 лістапада 2018, 10:52