Cerca

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для "Мараніцкага фонда" і прадстаўнікоў уладаў Лівана Папа падчас аўдыенцыі для "Мараніцкага фонда" і прадстаўнікоў уладаў Лівана   (ANSA)

Папа падзякаваў ліванцам за адкрытасць для бежанцаў

Францішак падзякаваў прадстаўнікам ліванскай супольнасці за захаванне раўнавагі паміж хрысціянамі і мусульманамі, а таксама за прыняцце больш чым мільёну бежанцаў з усяго Блізкага Усходу.

20 лістапада 2018 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі членаў дабрачыннага “Мараніцкага фонду” і прадстаўнікоў палітычных уладаў Лівана. Перад гэтым ён сустрэўся з епіскапатам краіны, які знаходзіцца ў Ватыкане ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”.

У аўдыенцыі прыняло ўдзел больш людзей, чым было прадугледжана пратаколам, на што Пантыфік адрэагаваў з гумарам, параўнаўшы “памнажэнне ліванцаў” з цудам памнажэння хлябоў і рыб, які ўчыніў Езус. “Дзякую, што вас прыйшло так шмат!”, - сказаў ён.

Звяртаючыся да членаў Фонда – каля 50 свецкіх вернікаў, – Пантыфік назваў “добрай ідэяй” іх жаданне суправаджаць сваіх біскупаў падчас візіту ў Вечны горад. Гэта, паводле яго, дапаможа больш дэталёва пазнаёміцца з жыццём ліванскай супольнасці.

Пантыфік падзякаваў сваім гасцям за намаганні, накіраваныя на захаванне раўнавагі – “творчай і моцнай як кедр” – паміж хрысціянамі і мусульманамі, паміж сунітамі і шыітамі. Ён лічыць гэта знакам патрыятызму і братэрства.

Францішак выказаў падзяку за шчодрасць, якая выявілася ў прыняцці вялікай колькасці мігрантаў. Паводле дадзеных ААН, Ліван прыняў больш за мільён бежанцаў з усяго Блізкага Усходу, што перавышае колькасць насельніцтва гэтай краіны. “Няхай Пан благаславіць усіх вас, вашы сем’і, вашу Айчыну, вашых дзяцей, вашых бежанцаў”, - сказаў Папа на завяршэнне аўдыенцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лістапада 2018, 14:57