Cerca

Vatican News
Санктуарый у Лурдзе. Ілюстрацыйнае фота Санктуарый у Лурдзе. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік сустрэўся з рэктарамі і супрацоўнікамі санктуарыяў

29 лістапада 2018 г. Папа прыняў удзельнікаў першай Міжнароднай канферэнцыі рэктараў і супрацоўнікаў санктуарыяў, якая прайшла на тэму: “Санктуарый – адчыненыя дзверы для новай евангелізацыі”.

На думку Францішка, сёння санктуарыі застаюцца месцамі, дзе жыве народная пабожнасць, дзе людзі збіраюцца, “каб выказаць сваю веру ў прастаце”. “Не можа здарыцца так, што мы будзем звяртаць больш увагі на матэрыяльныя і фінансавыя патрэбы, забываючыся аб тым, што найбольш важнымі з’яўляюцца пілігрымы”, - заўважыў Папа. Ён заклікаў зрабіць усё магчымае, каб вернік адчуваў сябе ў такім месцы “як дома”.

У санктуарыі, звярнуў увагу Пантыфік, людзі прыбываюць, каб прыступіць да споведзі. Таму існуе неабходнасць у “добра сфарміраваных і святых святарах, здольных даць адчуць асалоду ад сапраўднай сустрэчы з Панам, Які прабачае”, сапраўдных “місіянерах міласэрнасці”, якія ўмеюць выйсці насустрач людзям, маюць “інстынкт веры”.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лістапада 2018, 14:59