Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: рэалізаваць гуманную журналістыку на карысць чалавека

Пантыфік сустрэўся 9 лістапада 2018 г. з выкладчыкамі і навучэнцамі каталіцкай Школы журналістыкі з Германіі, звязанай з Інстытутам садзейнічання развіццю маладых публіцыстаў.

Установа, якая належыць Касцёлу ў Германіі, за апошнія 50 гадоў падрыхтавала шматлікіх спецыялістаў, якія працуюць як у свецкіх, так і рэлігійных СМІ.

Хрысціянская журналістыка – гэта не толькі праца, але і місія і абавязацельства, звязанае з вернасцю прафесійнай этыцы, заўважыў Францішак. Ён заклікаў маладых журналістаў не паддавацца паражэнству і песімізму. Варта пад натхненнем Святога Духа пераўзыходзіць сцены смутку і абыякавасці, і такім чынам дапамагаць людзям расплюшчваць вочы, адкрываць вушы і сэрцы на праўду і разуменне таго, што яны сыны і дочкі аднаго Айца, дадаў Папа.

Пантыфік падзякаваў сваім гасцям, што ў працы яны ставяць на першае месца чалавека і сваім хрысціянскім стылем суправаджаюць дзейнасць Касцёла. Ён пажадаў працягваць рэалізаваць гуманную журналістыку на карысць чалавека.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лістапада 2018, 13:51