Cerca

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак  (Vatican Media)

Папа да семінарыстаў: быць шчырымі перад сабой і Богам

Быць шчырымі перад сабой і Богам, заклікаў Папа семінарыстаў з італьянскай дыяцэзіі Агрыджэнта, якіх 24 лістапада 2018 г. прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Пантыфік даў сваім гасцям некаторыя парады адносна будучага святарскага жыцця, а перад гэтым урычыў ім тэкст прамовы, якую падрыхтаваў загадзя. У ёй Папа спаслаўся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Уваскрослага Хрыста з вучнямі, якія накіроўваліся ў Эмаус (Лк 24,13-32).

Пантыфік зазначыў, што Езуса можна сустрэць, калі не стаяць не месцы, а знаходзіцца ў дарозе: прабываць у “рэчаіснасці, у якой кожны з нас пакліканы жыць”, а таксама быць на духоўным шляху – шляху “веры і надзеі, якому знаёмы хвіліны святла і цемры”.

Святы Айцец заклікаў семінарыстаў шукаць праўду праз слуханне Божае слова і няспынны дыялог з Хрыстом у малітве. Гэта вучыць быць людзьмі, здольнымі слухаць іншых, а таксама, “калі Бог гэтага захоча, святарамі, якія здзяйсняюць служэнне слухання”.

“Якая велізарная патрэба ёсць у гэтым! Такое стаўленне вучыць нас усё больш і больш станавіцца Касцёлам, які слухае, супольнасцю, якая слухае. Касцёл пасланы ў свет, каб пачуць крык чалавецтва, часта маўклівы, прыгнечаны і заглушаны”, - дадаў ён.

Францішак звярнуў увагу на важнасць духоўнага суправаджэння падчас фармацыі будучых святароў. “Многія праблемы, якія з’яўляюцца ў жыцці святара, выкліканы недахопам распазнання ў семінарыйныя гады. Не ўсе і не заўсёды, але многія. Гэта нармальна, тое самае тычыцца сужэнства: пэўныя рэчы, калі іх занядбаць напачатку, пазней могуць стаць праблемай”, - зазначыў Пантыфік.

Святы Айцец папярэдзіў семінарыстаў аб спакусе быцця “цудоўнымі місіянерамі-індывідуалістамі”. На яго думку, больш важна “сінадальнае вымярэнне”, каб “разам крочыць насустрач іншым”, працаваць у еднасці, даваць сведчанне адзінства, калегіяльнасці і братэрства.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 лістапада 2018, 13:42