Звяртаючыся да маленькіх пацыентаў, Папа заўважыў, што па прычыне хваробы іх жыццё з’яўляецца нялёгкім. “Але вы маеце шмат сяброў, якія вас моцна падтрымліваюць. Таксама і вашы блізкія дапамагаюць вам ісці наперад. Падумайце пра гэта: не існуе такіх жыццёвых цяжкасцей, якія б немагчыма было перамагчы. Перамога – яна розная для кожнага чалавека: кожны перамагае па-свойму, але перамога – гэта ідэал, гэта гарызонт, да якога трэба ісці. Не апускайце рукі!”, - заклікаў Пантыфік.
Святы Айцец заклікаў дзяцей заўсёды звяртацца да свайго Анёла Ахоўніка, просячы, каб абараняў, даваў натхненне і дапамагаў заўсёды перамагаць у жыцці. Затым ён падзякаваў бацькам і блізкім дзяцей за іх клопат і самаахвярнасць.
